Гендырэктар "Беларусьфільма" анансаваў планы зняць фільм пра падзеі 2020-га

Аўтазакі ў цэнтры Мінска, верасень 2020-га / З архіва Еўрарадыё

Аўтазакі ў цэнтры Мінска, верасень 2020-га / З архіва Еўрарадыё

Гендырэктар "Беларусьфільма" Юрый Аляксей у эфіры тэлеканала СТБ анансаваў планы зняць "мастацкі фільм" пра падзеі 2020-га. Відавочна, што ў ім будзе пазітыўна ацэньвацца дзейнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і негатыўна — пратэстоўцаў.

"Мы пачнем здымаць вельмі хутка", — кажа Юрый Аляксей. Пры гэтым адзначае, што ёсць толькі "шэраг прапаноў, задумак". Відаць, сцэнару яшчэ няма. "У наступным годзе фільм ужо будзе ў працы", — дадае гендырэктар, "ідэолаг са стажам", які працуе на гэтай пасадзе з лета 2023-га. Раней ён анансаваў здымкі "патрыятычных мультфільмаў".

 Але прэм'еры прапагандысцкіх фільмаў беларусы ігнаруюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі