На прэм'еру расійскага прапагандысцкага фільма ў Мінску прыйшлі чатыры гледачы
Прапагандысткі Святлана Жыгімонт і Вольга Бондарава / тг-канал Бондаравай
На прэм'еру расійскага прапагандысцкага фільма "Сведка" ў Мінску прыйшлі чатыры чалавекі. Фатаздымак пустой глядзельнай залы апублікавала прарасійская "інфаказачка" Вольга Бондарава. У правале фільма яна абвінаваціла новага дырэктара "Кінавідэапракату", які даў мала рэкламы.
Фільм, дарэчы, праваліўся і ў расійскім пракаце. Бюджэт карціны склаў 200 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 2 мільёнаў долараў па цяперашнім курсе). А за першыя дні пракату стужка зарабіла каля 8 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 80 тысяч долараў).
Фільм "Сведка" распавядае пра пачатак вайны ва Украіне з гледзішча расійскай прапаганды: у ім паказваюцца "зверствы укранацыстаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.