Генпракуратура пачала крымінальную справу на прадстаўнікоў фірмы "Матор Січ"
Генпракуратура Беларусі па выніках праверкі дзейнасці ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод" пачала крымінальную справу на былога гендырэктара завода і службовых асобаў украінскай фірмы "Матор Січ". Украінская кампанія была інвестарам гэтага прадпрыемства.
Крымінальная справа пачатая за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы. Падставай для яе стала тое, што службовыя асобы нанеслі заводу шкоду ў асабліва буйным памеры, а таксама нанеслі істотную шкоду яго інтарэсам.
Расследаванне справы зоймецца Следчы камітэт.
Разам з тым яшчэ працягваецца праверка таго, як "Матор Січ" выконвала заканадаўства пры ажыццяўленні інвестыцыйнага дагавора. Таксама правяраецца фінансава-гаспадарчая дзейнасць Аршанскага авіярамонтнага завода.