Генпракуратура Расіі выпатрабавала справу журналіста Галунова ў паліцыі
Reuters
Генеральная пракуратура Расіі выпатрабавала ў паліцыі крымінальную справу карэспандэнта "Медузы" Івана Галунова. Пра гэта "Медузе" паведаміў адвакат журналіста Сяргей Бадамшын. З якой менавіта мэтай выпатрабаваны матэрыялы, невядома.
Івана Голунова абвінавачваюць у замаху на збыт наркотыкаў у буйным памеры. Журналіст сцвярджае, што наркотыкі яму падкінулі паліцыянты. Следства патрабавала заключыць Голунова пад варту. Суд адправіў яго пад хатні арышт.