Генпракуратура Украіны адкрыла яшчэ адну крымінальную справу на Януковіча

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-службу Генеральнай пракуратуры Украіны.



Нагодай для новай справы стаў зварот Януковіча да ўкраінскага народу, апублікаваны 28 сакавіка. У ім экс-кіраўнік Украіны назваў дзейную ўладу незаконнай і заклікаў патрабаваць правядзення рэферэндуму па вызначэнні статусу кожнага рэгіёну ў складзе Украіны.



У Генпракуратуры кажуць, што сваімі дзеяннямі Януковіч робіць замах на ўнутраную бяспеку Украіны ў сферы функцыянавання канстытуцыйнага ладу і ў сферы дзейнасці дзяржаўнай улады.



Генеральная пракуратура Украіны расследуе 4 крымінальныя справы супраць Януковіча і чакае адказу Інтэрпола для абвяшчэння яго ў міжнародны вышук.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі