Генсакратар СЕ: Вяртанне Мінску ў СЕ патрабуе мараторыя на смяротную кару
Мараторый на выкананне смяротных прысудаў у Беларусі з'яўляецца адной з асноўных умоваў для вяртання краіне статусу "спецыяльна запрошанага" ў Савеце Еўропы. Пра гэта генеральны сакратар арганізацыі Турб'ерн Ягланд заявіў у каментары РІА "Новости".
Разам з тым Ягланд адзначыў, што ў Беларусі ёсць і мноства іншых праблем. Каб стаць паўнапраўным чальцом Савета Еўропы, краіна павінна мець дэмакратычна развітыя інстытуты, нармальныя законы і павагу да правоў чалавека, сказаў еўрачыноўнік.
"Першым крокам, так, павінен быць мараторый, потым мы паглядзім, што можна зрабіць далей", - дадаў ён.
Адказваючы на пытанне пра тое, ці збіраецца ён хуткім часам наведаць Беларусь, Ягланд сказаў, што пакуль у яго такіх планаў няма.