Германія не прызнае прышчэпленых "Спутником V" вакцынаванымі ад COVID-19

Вакцынацыя ў Мінску / minsknews.by​
Вакцынацыя ў Мінску / minsknews.by​

Германія пакуль што адмаўляецца прызнаваць вакцынаванымі ад COVID-19 людзей, прышчэпленых расійскім прэпаратам "Спутник V". Прычына ў тым, што вакцына, якая ў цяперашні час вырабляецца ў Расіі і ў Беларусі, яшчэ не дапушчаная для выкарыстання ў Еўрасаюзе.

28 чэрвеня прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя ФРГ заявіў на брыфінгу, што прызнавацца ў Германіі будуць "толькі дапушчаныя тут, у ЕС, вакцыны".

Расійская вакцына "Спутник V" шырока выкарыстоўваецца ў Беларусі — нароўні з кітайскай вакцынай Sinopharm. Аднак экспертызы абедзвюх вакцын ў Еўрапейскім агенцтве лекавых сродкаў зацягваюцца. У Расіі сцвярджаюць, што прэпарат лепшы за многія аналагі, і бачаць у гэтай сітуацыі палітычны падтэкст.

Цікавы факт: у пункце вакцынацыі, які адкрыўся нядаўна  ў гандлёвым цэнтры "Беларусь", 7 з 10 пацыентаў выбралі не "Спутник V", а кітайскую вакцыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі