Год таму Беларусь развіталася з Аляксандрам Тарайкоўскім
Апошняе прыжыццёвае фота Аляксандра Тарайкоўскага / Еўрарадыё
Год таму, 15 жніўня 2020 года, у Мінску развітваліся з Аляксандрам Тарайкоўскім. Ушанаваць памяць пратэстоўцы, забітага ўвечары 10 жніўня на скрыжаванні над станцыяй метро "Пушкінская", прыйшлі тысячы нязгодных з беларускімі ўладамі.
Вось як гэта было:
У пераходзе на станцыі метро "Пушкінская" у той дзень скончыліся кветкі.
Тарайковский быў забіты, калі стаяў насупраць шэрагу сілавікоў у футболцы і шортах, падняўшы абедзве рукі ўверх. Спачатку прэс-служба МУС заяўляла, быццам бы ён загінуў ад таго, што ў яго ў руках разарвалася выбуховае прыстасаванне. Аднак відэа з некалькіх ракурсаў даказвае, што ў яго бок стрэліў адзін з сілавікоў. Пасля гэтага на футболцы Тарайкоўскага з'явілася пляма крыві, ён упаў на асфальт і застаўся ляжаць.
Следчы камітэт адмовіўся заводзіць крымінальную справу па факце гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. У той жа час, суды ўжо прызначылі некалькі рэальных тэрмінаў зняволення тым, хто ўшанаваў памяць забітага — напрыклад, напісаўшы на плітцы на Пушкінскай словы "Не забудзем".
15 жніўня 2020 года Еўрарадыё вяло стрым з развітання з Аляксандрам Тарайковским. Горы кветак, слёзы і эмоцыі:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.