Гомельскіх кіроўцаў дысціплінуюць макеты машын ДАІ

У вёсцы Яроміна пад Гомелем абласная Дзяржаўтаінспекцыя паставіла макет аўтамабіля ДАІ, паведамляе БелаПАН. Выкарыстанне такіх макетаў апраўданае міжнародным досведам. Неўзабаве такія “памочнікі інспектараў” з’явяцца на ўсіх асноўных трасах вобласці, у аварыйна небяспечных месцах і на ўездзе ў населеныя пункты. Ужо зараз адзначаецца, што варта кіроўцы заўважыць здалёк імітацыю машыны ДАІ, як ён зніжае хуткасць.

Нагадаем, што не так даўно ў Беларусі актыўна пачалі выкарыстоўваць манекены інспектараў ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі