Гомельскія грамадскія актывісты ладзяць мабільныя пікеты за Някляева

У Гомелі грамадзянскія актывісты агітуюць за Ўладзіміра Някляева кругласутачна — уначы з 27 па 28 лістапада яны зладзілі начны мабільны пікет, паведамляе БелаПАН. Удзельнікі пікету ездзілі на машыне, упрыгожанай нацыянальнай сімволікай і плакатамі з партрэтам кандыдата. Яны падбіралі мінакоў і бясплатна развозілі іх па хатах. На вуліцы рэзка пахаладала і такая дапамога была вельмі дарэчы. Такія пікеты грамадскія актывісты маюць працягваюць і надалей. Сёння, 28 лістапада, яны ездзілі на машыне па шматлюдных месцах горада з гукаўзмацняльнай апаратурай, заклікаючы 3 снежня паглядзець выступ Някляева па тэлебачанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі