Грамадская актывістка Ірына Губская магла абвясціць сухую галадоўку
Сябры перадалі ёй у ізалятар перадачу з бутэлькамі пітной вады, але Ірына адмовілася іх прымаць.
Каардынатарку аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Ірыну Губскую затрымалі 25 сакавіка на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Гэта адбылося перад абвешчанай апазіцыяй акцыяй на Дзень Волі, якая мела адбыцца на плошчы Якуба Коласа. На актывістку БХД склалі пратакол і змясцілі яе ў ізалятар, але ў чым канкрэтна яе абвінавачваюць, невядома.
Чакаецца, што яе будуць судзіць 28 сакавіка, паведамляе БелаПАН.