Гродзенка хацела пасварыць мужа з сябрам і атрымала крымінальную справу

Крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі завялі на 20-гадовую жыхарку Гродна.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Гродзенскую абласную міліцыю, пацярпелы раней дачыняўся з дзяўчынай, а яшчэ болей — з яе мужам. Жонцы не спадабалася, што муж праводзіць час не з сям’ёй, і яна вырашыла пасварыць прыяцеляў.

Пацярпелы часта бываў у іх дома і выходзіў з іх кампутара ў сацыяльныя сеткі — дзякуючы гэтаму дзяўчына аднавіла рэгістрацыйныя дадзеныя маладога чалавека ў сетцы Вконтакте. Затым яна пачала ад яго імя размяшчаць паведамленні, які ўтрымлівалі негатыўныя выказванні на адрас уласнага мужа. Яна разлічвала, што муж пасля гэтага не захоча размаўляць з крыўдзіцелем.

Аднак усё атрымалася іначай: муж зламысніцы заўважыў, што акаўнт сябра зламалі, і звярнуўся ў міліцыю. Спецыялісты з адзелу “К” хутка вылічылі крыніцу паведамленняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі