Гродзенка везла праз мяжу бутэльку з порахам (фота)
Жанчына перавозіла 1 кг выбуховага рэчыва.
Нечаканую знаходку зрабілі беларускія мытнікі ў пункце мытнага афармлення "Брузгі-2" Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Як паведамляе прэс-служба мытні, па "зялёным" калідоры ў Беларусь ехала жыхарка Гродна на легкавым аўтамабілі "Фальксваген Шаран".
Падчас праверкі мытнікі знайшлі ў дарожнай сумцы грамадзянкі палімерную бутэльку, у якой быў 1 кг сыпкага грануляванага рэчыва графітавага колеру. Выявілася, што гродзенка перавозіла з сабой порах.
Па гэтым факце пачалі крымінальную справу.
Фота: gtk.gov.by