Група Някляева патрабуе агучыць праўдзівую колькасць сабраных подпісаў
Група Ўладзіміра Някляева запатрабавала ад Цэнтравыбаркаму выправіць афіцыйныя звесткі пра пададзеныя подпісы. Маўляў, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 1 лістапада паведаміла недакладныя звесткі пра подпісы, сабраныя Ўладзімірам Някляевым.
На сустрэчы з журналістамі спн.Ярмошына не агучыла сабраныя Някляевым 32,5 тысяч подпісаў па Віцебскай вобласці. Як у прамове старшыні ЦВК, так і на афіцыйнай старонцы ЦВК Беларусі фігуравала лічба - нуль подпісаў, сабраных групай Някляева па Віцебскай вобласці.
2 лістапада палітык накіраваў заяву непасрэдна старшыні ЦВК заява. Ён запатрабаваў прывесці ў парадак лічбы, сабраныя за яго па Віцебскай вобласці, знайсці вінаватых у распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі ды выправіць памылку. Пра гэта Еўрарадыё распавяла праваабаронца Раіса Міхайлоўская.
На цяперашні час памылка на старонцы ЦВК выпраўленая. Але яшчэ адно патрабаванне засталося:
Міхайлоўская: “Магчыма, заява была ўжо разгледжаная. Але агучванне гэтых лічбаў павінна быць у такім жа фармаце, як і ўчора. І гэта павінна зрабіць Лідзія Ярмошына”.