ГУБАЗіК затрымаў экс-сілавіка, які хацеў ваяваць за Украіну

ГУБАЗіК затрымаў экс-сілавіка, які хацеў ваяваць за Украіну

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі былога сілавіка. У праўладным тг-канале з'явілася "пакаяльнае" відэа з ім. "Медыязона" высветліла, што затрыманага завуць Алег Гайдук.

Сілавікі заяўляюць, што затрыманы "зліваў" звесткі былых калег у "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы і пакідаў там абразлівыя каментары пра кіраўніцтва Беларусі. Таксама паведамляецца, быццам мужчына зарэгістраваўся ў плане "Перамога" і хацеў паехаць ваяваць на баку Украіны.

У "пакаяльным" відэа Гайдук кажа, што прайшоў верыфікацыю ў плане "Перамога" і стэлефанаваўся з кіраўніком ByPol Аляксандрам Азаравым. Таксама ён кажа, што падаў заяўку на рэгістрацыю ў бот "Воіны святла", каб ваяваць "на баку нацыянальных батальёнаў Украіны". Акрамя таго затрыманы кажа, што перадаваў звесткі былых калег у "Чорную кнігу Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі