Гурт "Kalmary" з Бярозы стаў пераможцам "Амбасовішча" (фотарэпартаж)

Пераможцам фэста беларускай музыкі "Амбасовішча" стаў гурт "Kalmary" з Бярозы Брэсцкай вобласці. Фестываль прайшоў у рэзідэнцыі амерыканскага амбасадара ў Раўбічах пад Мінскам.
Пераможца быў вызначаны ў выніку галасавання, у якім узялі ўдзел 166 чалавек з 300 прысутных. 51 з іх палічыў, што гурт "Kalmary" быў найлепшым. Другое месца - у гурта "Джамбібум" з Міншчыны, трэцяе - у "Tlusta lusta" з Гродзеншчыны.



Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур (на здымку) уручыў гурту партатыўны DVD.

БелаПАН адзначае, што фэст праводзіўся ўжо чацвёрты раз. Сёлета яго фармат быў у чарговы раз зменены, каб даць магчымасць выступіць гуртам з рэгіёнаў краіны.













Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі