Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Медвешчаку” з буйным лікам

Хакеісты мінскага “Дынама” прайгралі “Медвешчаку” з буйным лікам

Мінскае хакейнае “Дынама” згуляла 10 лістапада чарговы хатні матч у рамках чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Сталічны клуб прымаў на “Мінск-Арэне” заграбскі “Медвешчак” і саступіў з лікам 1:4. Прычым цягам усіх трох перыядаў дынамаўцы выглядалі аб’ектыўна слабейшымі. Адзінай шайбай у гаспадароў адзначыўся Аляксей Калюжны.

Гэта быў пяты матч з хатняй серыі “зуброў”, якая будзе доўжыцца ажно восем гульняў. Дагэтуль паразы ў “Дынама” чаргаваліся з перамогамі. Наступны матч яны правядуць у чацвер, 11 лістапада — іх сапернікам стане “Слован” з Браціславы.

Фота: Твітэр

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі