Хакеісты мінскага "Дынама" сталі ўладальнікамі "Кубка Шпенглера"
Мінскае "Дынама" заваявала "Кубак Шпенглера". У фінальным матчы міжнароднага хакейнага турніра, які праходзіў у Швейцарыі, дынамаўцы перамаглі швейцарскі "Давос" — 3:1 (1:0, 1:0, 1:1). Лік адкрыў на 9-й хвіліне Аляксандр Кулакоў. На 25-й хвіліне Дзяніс Качаткоў падвоіў лік. У пачатку трэцяга перыяда "Давос" закінуў адну шайбу ў адказ, але зраўняць лік швейцарцы не змаглі. На апошняй хвіліне матчу Дзмітрый Мялешка ўстанаўлівае канчатковы лік — 3:1.
Мінскае "Дынама", якое ўпершыню выступала ў гэтым міжнародным турніры, адразу ж дабілася поспеху. Нагадаем, з "Давосам" дынамаўцы гулялі ў стартавым матчы і саступілі 2:3. У далейшым мінскае "Дынама" толькі перамагала: "Мангейм" (Нямеччына) — 2:1, "Энергія" (Карлавы Вары, Чэхія) — 8:0, зборная Канады — 4:3. Ну і, вядома ж, у фінале ўзяло рэванш у "Давоса" — 3:1.