Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў хабараўскага "Амура" — 3:1
30 лістапада ў рамках чэмпіянату КХЛ мінскі хакейны клуб "Дынама" прымаў у сябе ў гасцях хабараўскі "Амур" — аўтсайдэра лігі. Сустрэча скончылася перамогай гаспадароў з лікам 3:1.
Лік у гульні адкрыў Томаш Загорна з "Амура" на 16-й хвіліне. Гэта была адзіная шайба ў першым перыядзе, а таксама адзіная, кую змаглі забіць хабараўцы.
У другім перыядзе Сяргей Дрозд на 22-й хвіліне аднавіў раўнавагу. А ў апошняй траціне "зубры" надзейна трымалі ініцыятыву ў сваіх руках. Дубль аформіў Раян Веске — на 42-й і 43-й хвіліне. Такім чынам, мінскі клуб атрымаў упэўненую перамогу.
Фота: архіў ХК "Дынама-Мінск"