Heineken Open`er Festival адкрые фільм пра беларускіх рокераў "Музычная партызанка"
Этна-трыа гурт “Троіца” у бліжэйшыя выходныя выступіць на міжнародным фестывалі Heineken Open`er Festival непадалёк ад Гданьска. Сцэнічнамі калегамі беларусаў стануць Editors, The Racounters, Chemical Brothers, Massive Attack, Jay-Z і іншыя сусветныя зоркі. Еўрарадыё будзе там! 4-6 ліпеня на аэродроме “Babie Doły” на беразе Балтыйскага мора распачнецца музычна-тэатральны марафон пад назвай Heineken Open`er Festival. Для поўнай зорнасці фэсту бракуе хіба што Radiohead, які выступіўшы аднойчы ў Польшчы, ігнаруе гэтую краіну таксама як і Расію.
Оля Кракоўска: Мы спрабавалі прывезьці гэты гурт, але пакуль няўдала. Спадзяемся, у будучым Radiohead усё ж такі выступяць на Open’er,
Распавяла Еўрарадыё Вольга Кракоўска, прадстаўнічка агенцтва Alter Art арганізатара фэсту. Яна ж адзначыла, што Alter Art сёлета звярнуў увагу на музыкаў з усходняй Еўропы. Апроч беларускай “Троіцы” на фэст завітаюць музыкі з Расіі:
Оля Кракоўска: Сёлета мы запрасілі да нас расійскі гурт Everything is made China і вельмі ганарымся, што яны пагадзіліся ў нас выступіць.
Heineken Open`er Festival сёлета пашырыць сваю тэрыторыю, на ім будуць працаваць амаль што нон-стоп 7 сцэнаў, з'явіцца гастранамічная зона. Пра іншыя фішкі сёлетняга Open`er-а распавядае Оля Кракоўска:
Оля Кракоўска: Мы ўвялі сістэму “Alter card” для аплаты паслугаў і тавараў на тэрыторыі фэстывалю, якая будзе дзейнічаць паралельна з традыцыйнымі купонамі. Істотным новаўвядзеньнем мы лічым стварэньне тэатральнай зоны “Alter space” і медыя-зоны для кінапраекцыяў.
Да таго ж упершыню на Open`er-ы будзе прадавацца фэстывальны даведнік з падрабязным апісаннем фэстывальнага гарадку, гастранамічных пунктаў і іншай карыснай інфармацыяй. Таксама на фэстывалі будзе працаваць інтэрнэт-кавярня на 30 месцаў.
Дадамо, што Heineken Open`er Festival вядзе сваю гісторыю ад варшаўскага канцэрта Chemical Brothers у 2002 годзе. У гэтым годзе апроч канцэрту "Троіцы" фэст будзе мець яшчэ адну беларускую фішку: там будзе прадэманстраваны дакументальны фільм пра беларускіх рокераў Міраслава Дэмбіньскага "Музычная партызанка".
Оля Кракоўска: Запрашаю ўсіх слухачоў Еўрарадыё на Heineken Open’er Festival 2008. Вы проста абавязаныя тут быць!
Адзначыла Оля Кракоўска, прадстаўнічка-кампаніі арганізатара. І ўжо заўтра Еўрарадыё ў асобе Дзяніса Дзюбы будзе там. Сачыце за фестывальнымі падзеямі ў эфіры Еўрарадыё і на нашым сайце www.euroradio.fm
Фота: www.gdynia.pl
На фота: Heineken Open’er Festival 2007