Хілары Клінтан можа стаць кандыдаткай у прэзідэнты ЗША ў 2016 годзе

Былая дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан гатовая прыняць удзел у прэзідэнцкай гонцы ў 2016 годзе. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на амерыканскія СМІ.

Па чутках, пра сваё рашэнне Клінтан можа абвясціць у бліжэйшыя два тыдні.

Аналітыкі называюць былую першую лэдзі краіны і экс-дзяржсакратар як аднаго з фаварытаў гонкі за ўдзел у выбарах ад Дэмакратычнай партыі. У 2008 годзе яна саступіла Бараку Абаму падчас унутрыпартыйных праймерыз.

Фота — glavpost.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі