Храналогія “чорнай пятніцы” ў гуку (аўдыё)
У чацвер Лукашэнка заяўляе, што дэвальвацыі не будзе, у пятніцу Нацбанк уводзіць 30%-ы збор, а Лукашэнка раіць рыхтавацца да Новага года і Калядаў.
Заявы Лукашэнкі і чаканні людзей у чацвер, пятнічная заява Пятра Пракаповіча пра тое, што дэвальвацыі не будзе і расповед супрацоўніц крам, дзе спынілі продаж тавараў у растэрміноўку, каментарый эканаміста Леаніда Заікі і фінальная прамова кіраўніка краіны, які раіць не “вохаць і ахаць”, а рыхтавацца да Новага года і Калядаў, — у гукавым ноўкоменце ад Еўрарадыё.