Хто самы малады кіраўнік краіны ў Еўропе?

Хто самы малады кіраўнік краіны ў Еўропе?

Лідар Народнай партыі Аўстрыі Cебасцьян Курц ужо пабіў адзін узроставы рэкорд, калі ў 27 гадоў стаў міністрам замежных спраў. Нядзельная перамога партыі Курца на парламенцкіх выбарах працягнула нечаканы трэнд для еўрапейскай палітыкі.

Цяперашні прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон мае 39 гады, пераможца на парламенцкіх выбарах у Аўстрыі Себасцьян Курц — 31.

Хто самы малады кіраўнік краіны ў Еўропе?

У інтэрнэце наплыў такіх маладых лідараў ужо ахрысцілі “Макронаманіяй”, якая не абмінула, як бачым, і Аўстрыю. Палітолаг Алесь Лагвінец разважае, што ў электарату з узростам палітыка, якога ён выбірае, звязаныя чаканні абнаўлення:

“Ёсць такая тэндэнцыя, і нельга казаць, што гэта яе пачатак ці канец. Ёсць прыклады таго, што да ўлады прыходзяць маладыя палітыкі, можна ўзгадаць Дэвіда Камерана, у свой час Барака Абаму, цяпер можам казаць пра Эмануэля Макрона ці Джасціна Трудо. Ёсць чаканні людзей, што будуць пэўныя змены, і гэта паказвае пэўную незадаволеннасць сённяшняй сітуацыяй. Паказвае таксама, што адбываюцца пэўныя натуральныя працэсы замены лідараў. З узростам звязаныя чаканні абнаўлення. Так склалася ў Аўстрыі, што маладзейшы палітык здолеў абнавіць нібыта традыцыйную кансерватыўную партыю і паказаў, што здольны увасабляць сабой тыя змены, якіх чакаюць выбарцы”.

Але гэта не ўсе маладыя твары сярод еўрапейскіх лідараў.

39-гадовы Уладзімір Гройсман, наймаладзейшы прэм’ер у гісторыі Украіны. Выбраны парламентам у красавіку 2016 года.

Юры Ратас (Jüri Ratas), 38 гадоў, у лістападзе 2016 года абраны прэм’ерам Эстоніі.

Македонскі прэм’ер Эміль Дзімітрыеў (Emil Dimitriev), таксама мае 38 гадоў, прыйшоў да ўлады ў 2016 годзе пасля акцый пратэсту.

У 28 гадоў Ванэса Д’амбросіа (Vanessa D'Ambrosio) была выбраная парламентам Сан-Марына на паўгода на пасаду капітана рэгента. Гэтую функцыю займала разам з іншай жанчынай Міма Заволі (Mimmа Zavoli). Такім чынам Д’амбросіа стала самым маладым кіраўніком краіны ў свеце.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда мае 45 гадоў, а стаў прэзідэнтам ва ўзросце 43-х. Хаця гэтым не пабіў рэкорд Аляксандра Лукашэнкі, у далёкім 1994 годзе кіраўніку Беларусі было 39 гадоў. А цяпер ён удвая старэйшы за будучага канцлера Аўстрыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі