З атракцыёна ў парку Чалюскінцаў пайшоў дым. Што здарылася?

Атракцыён у парку Чалюскінцаў

Атракцыён у парку Чалюскінцаў / "Минск. Главное"

Рызыкі для жыцця і бяспекі людзей не было, сцвярджаюць у кампаніі "Атракцыён груп", каментуючы нядаўні інцыдэнт з "Вежай свабоднага падзення" ў парку Чалюскінцаў.

Трывожнае відэа з’явілася раніцай 4 чэрвеня ў пабліку "Мінск. Галоўнае". На ім відаць, як адзін з атракцыёнаў раптоўна спыняецца пасля гучнага хлопка, а затым з яго пачынае ісці дым.

Відэа інцыдэнту

"Выціснула гумовае ўшчыльненне, у выніку чаго адбылася разгерметызацыя гідраўлічнай магістралі", — тлумачаць у кампаніі "Атракцыён груп".

Саму "Вежу свабоднага падзення" адразу спынілі, а наведвальнікаў эвакуявалі з атракцыёна.

Цяпер спецыялісты завяршаюць рамонт, пасля чаго атракцыён зноў адкрыюць для наведвальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.