Хто яшчэ трапіць у фінал беларускага адбору на "Соседний мир"? Галасуй!
Еўрарадыё ды арганізатары фестывалю вырашылі даць апошні шанец тым, каму крыху не хапіла вязення.
Паўфіналы беларускага адбору на фэст "Соседний мир" праходзілі ў Мінску з 23 красавіка. Па выніках пяці канцэртаў у фінал трапілі 8 гуртоў. Але арганізатары загадкава ўсміхаліся і казалі, што і астатнія яшчэ не згубілі шанец пабываць у Судаку.
І вось, гэты самы апошні шанец у тваіх руках! Галасуй за любімых музыкаў, выведзі іх у беларускі фінал конкурсу і — хто ведае — ці не яго тысячы гледачоў убачаць на сцэне фэсту ў Судаку?
Хтосьці з іх быў не ў форме і прайграў свой паўфінал падчыстую, іншаму да перамогі не хапіла аднаго бала... Шанец выправіць недарэчнасць — галасаванне на Еўрарадыё!
Пераможца галасавання атрымае магчымасць выступіць у фінале беларускага адбору, які пройдзе ў парку "Дрымлэнд" у Мінску 21 чэрвеня. Нагадаем, месцы ў гэтым канцэрце ўжо забяспечылі сабе "НаОдинДень!", GLORY, NIZKIZ, "ЙО-ЙО", БЕZ.NOT, PAWA, "43 ОБОРОТА", Straightroads.