Джарэд Лета абраў гурт Nizkiz для разагрэву на канцэрце ў Мінску

Джарэд Лета абраў гурт Nizkiz для разагрэву на канцэрце ў Мінску

Гурт Nizkiz выступіць на разагрэве ў амерыканскай каманды Thirty Seconds To Mars. Цікава, што на гэтую ролю прэтэндавала шмат калектываў, нават еўрапейскіх, але амерыканцы абралі менавіта магілёўскіх рокераў. І не дзіва, бо Nizkiz у апошні час трымае статус аднаго з самых запатрабаваных беларускіх гуртоў, які грае на найбуйнейшых фэстах і збірае солд-аўты на галоўных сталічных пляцоўках. Нядаўна каманда выступіла з аншлагам у "Prime Hall".

Thirty Seconds To Mars прывязуць у Мінск апошні альбом “America” і правераныя хіты.

Канцэрт адбудзецца ў “Чыжоўка-Арэне” 15 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі