Ілана Маска спрабавалі пазбавіць кіраўніцтва ў Tesla
Ілана Маска спрабавалі пазбавіць кіраўніцтва ў Tesla. Такое пытанне было пастаўлена на галасаванні савета акцыянераў кампаніі і адбылося гэта яшчэ ў чэрвені, інфармуе сайт money.usnews.com.
Маск — старшыня савета дырэктароў Tesla. Гэтай амерыканскай кампаніі 15 гадоў, яна займаецца распрацоўкай і вытворчасцю электрамабіляў. На згаданым савеце акцыянераў пытанне пра замену Маска на "незалежнага дырэктара" паставілі прадстаўнікі інвестыцыйнай кампаніі BlackRock. Але большасць іх не падтрымала.
А між тым справы ў Tesla ідуць не найлепшым чынам. Страты кампаніі ў першым квартале 2018-га склалі 710 млн долараў, у другім квартале — больш за $717 млн.