Інфаграфіка: Куды ездзяць адпачываць беларусы

У 2014 годзе Беларусь наведалі 21 800 замежных турыстаў (не з краін СНД). У асноўным з Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы і Турцыі. Пачынаючы з 2011 года колькасць замежных турыстаў у нашай краіне стала змяншацца. Відаць, не дапамог палепшыць статыстыку і чэмпіянат па хакеі. Па дадзеных, якія апублікаваў Белстат у 4 разы менш стала турыстаў з Турцыі, амаль у 3 разы менш з Англіі.

Колькасць турыстаў з краін СНД наадварот трохі вырасла за чатыры гады – з 86 106 у 2011 да 115 544 ў 2014 годзе.

Колькасць гатэляў за гэтыя 4 гады вырасла з 444 да 530. Але запаўняльнасць гатэляў ўпала. Калі 4 гады таму беларускія гатэлі былі запоўненыя на 41 працэнт, то ў 2014 годзе толькі на 34 працэнты.

А вось беларусы за мяжу сталі ездзіць часцей амаль у 3 разы. У 2011 годзе за мяжу ездзілі 218 046 турыстаў з Беларусі, а ў 2014 ужо 660 652 чалавека. Самыя папулярныя напрамкі – Турцыя, Балгарыя, Егіпет, Польшча, Літва, Грэцыя. Больш за ўсё вырасла колькасць турыстаў, якія ездзілі на поўдзень Еўропы. Так Грэцыю наведалі амаль у 8 разоў больш беларусаў – 5 075 ў 2011 годзе і 39 095 ў 2014.

Куды ездзілі беларусы ў 2011, 2012, 2013 і 2014 годзе

Крыніца дадзеных – Белстат

Фота: candiapark.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі