Інстытут вывучэння вайны: Беларусь і Кітай могуць дапамагчы Расіі абысці санкцыі
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра планы наведаць Кітай з 28 лютага па 2 сакавіка / pixabay
Беларусь і Кітай могуць дапамагчы Расіі ў абыходзе санкцый, лічаць аналітыкі Інстытута вывучэнні вайны.
Аляксандр Лукашэнка заявіў пра планы наведаць Кітай з 28 лютага па 2 сакавіка для сустрэчы з галовай КНР Сі Цзіньпінам. Аналітыкі інстытута мяркуюць, што падчас гэтай сустрэчы будуць падпісаны пагадненні пра гандаль, інвестыцыі, буйнамаштабныя супольныя праекты. У планах Лукашэнкі таксама сустрэчы з найвысокімі кітайскімі службоўцамі і кіраўнікамі кітайскіх карпарацый.
“Заява Лукашэнкі пра запланаваны візіт супадае з паведамленнямі CNN і The Washington Post, у якіх гаворыцца, што высокапастаўленыя афіцыйныя асобы ЗША лічаць, што Кітай сур'ёзна разглядае магчымасць продажу Расіі баявых беспілотнікаў, зброі, а таксама 122-мм і 152-мм артылерыйных снарадаў”, — адзначаюць аналітыкі інстытута.
На іх думку, каб "замаскіраваць" парушэнні санкцый, Кітай можа паспрабаваць скарыстаць пагадненні з Беларуссю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.