Ірландзец выкапаў тунэль, каб бегаць ад жонкі на піва
Сантэхнік Пэтсі Кэр 15 гадоў капаў тунэль, каб бегаць ад жонкі ў бар піць піва.
Самае цікавае, што мужчына капаў падземны ход пад сваім шлюбным ложам. Тайны лаз прыводзіў мужчыну адразу ў мясцовы паб, размешчаны за 250 метраў ад яго ўласнага дома, піша svit24.net.
Кэр кажа, што ідэя прыйшла яму ў галаву пасля прагляду фільма "Уцёкі з Шоўшэнка" ў 1994 годзе. Паколькі жонка моцна спіць, то мужчына чакаў, пакуль яна засынала, і пачынаў капаць яму пад ложкам у кірунку паба.
Сантэхнік выкарыстаў для падкопу самы розны інструмент: лыжкі, рыдлёўку, кірку і нават адбойны малаток, калі яму ўдалося аддаліцца на некалькі дзесяткаў метраў ад шлюбнага ложка.
Пра існаванне выкапанага тунэля стала вядома зусім выпадкова. Тайны лаз стаў прычынай абвалу каналізацыйнай трубы пад суседнім домам. Калі ж разбурэнне адбылося, сантэхніку прыйшлося стаць перад судом горада Ома ў Паўночнай Ірландыі.
Фота — tourblogger.ru