Ісландыя хоча атрымліваць энергію з вулкана (відэа)

Ісландыя хоча атрымліваць энергію з вулкана (відэа)

Ісландыя хоча атрымліваць энергію з вулкана. У месцы, дзе некалькі стагоддзяў таму было вывяржэнне, зрабілі свідравіну глыбінёй 4600 метраў. На глыбіні тэмпература складае каля 420 градусаў. Плануецца выкарыстаць гэта для генеравання электрычнасці. Каб забяспечыць энергіяй сталіцу краіны Рэйк’явік, неабходна толькі пяць такіх свідравін. Як інфармуе тэлеканал ТСН, выпрабаванні будуць праходзіць на працягу двух гадоў.

Адзначым, што Ісландыя — гэта першая краіна ў свеце, якая цалкам забяспечвае сябе энергіяй з аднаўляльных крыніц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі