Каля 20 палацаў культуры і канферэнц-залаў у Мінску адмовілі Партыі БНФ

Адмовіўся прадаставіць памяшканне Палац культуры Мінскага трактарнага завода, дзе ў апошнія гады прайшлі некалькі партыйных з'ездаў. Апошняя адмова прыйшла ад рэспубліканскага Палаца культуры імя Шарко, нават нягледзячы на тое, што Мінгарвыканкам не меў пярэчанняў наконт правядзення мерапрыемства.

У выніку правядзенне з’езда Партыі БНФ знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Тэрмінова шукаецца альтэрнатыўная пляцоўка. На дадзены момант на мерапрыемства вылучана каля 200 дэлегатаў, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі