Камандзір батальёна "Волат" запісаў зварот з франтавога Бахмута

Ян "Беларус" Мельнікаў / кадр з відэа
Ян "Беларус" Мельнікаў / кадр з відэа

Камандзір батальёна "Волат" палка Каліноўскага Ян "Беларус" Мельнікаў запісаў зварот з франтавога Бахмута.

"Зараз. Тут. Сваімі ахвярамі і пралітай крывёю мы запісваем у гісторыю Украіны наш унёсак у перамогу дабра над гэтым злом Мордара", — заявіў ён.

Мельнікаў дадаў, што прысутнасць "каліноўцаў" у Бахмуце сведчыць пра тое, што беларусаў нельга атаясамліваць з уладай.

Бахмут — адна з самых гарачых кропак апошніх тыдняў. За гэты горад ідуць жорсткія баі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі