Камерцыйнага дырэктара "Silver Screen" вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі

Камерцыйнага дырэктара "Silver Screen" вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі

Камерцыйнага дырэктара "Silver Screen" Аляксандра Дземідовіча вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі і будуць судзіць. Паводле папярэдніх звестак, ён знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Як распавядала Еўрарадыё, затрымалі яго 25 траўня на працоўным месцы. У кінатэатр прыйшлі сілавікі ў цывільным і намякалі, што хочуць сустрэцца з кімсьці "галоўным". Урэшце да іх прыйшоў дырэктар. 

"І ўжо дырэктару яны сказалі, што не будуць марнаваць час. Маўляў, вядзіце туды, дзе сядзіць Аляксандр Дземідовіч. Далей яны ўжо зайшлі ў ягоны кабінет, сказалі збіраць рэчы, маўляў, паедзем на ператрус. Забралі ключы ад дома, тэлефон. Сказалі, што яго не будзе 10 сутак", — распавядае адзін з работнікаў кінатэатра. 

Раней Аляксандр Дземідовіч працаваў у камерцыйным падраздзяленні TUT.BY.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі