Каму можна парушаць беларускае працоўнае заканадаўства?
Амаль паўгода супрацоўнікі замежнай кампаніі Redparh Dielmann, якая працуе ў Беларусі, дамагаліся вяртання сабе правоў, прапісаных у заканадаўстве: права на датэрміновую пенсію па ўзросце за працу ў складаных умовах, скарочаны працоўны дзень, дадатковы адпачынак і на даплаты за шкодныя ўмовы працы. У пошуках справядлівасці дайшлі да Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Але пакуль чыноўнікі думалі над адказам, кіраўніцтва замежнай кампаніі пазбавілася ад асабліва актыўных работнікаў — з імі не працягнулі працоўны кантракт.
Ці сапраўды правы работнікаў парушаюцца кіраўніцтвам замежнай кампаніі і кантракты не працягнулі менавіта з-за спроб дамагчыся справядлівасці? Чаму парушэннямі не зацікавіліся адпаведныя структуры? Ці ёсць у Незалежнага прафсаюза магчымасці адстаяць правы сваіх сяброў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар прафсаюзнай групы Беларускага Незалежнага прафсаюза Мікалай Валадзько і старшыня БНП Максім Пазнякоў.