Канал НТВ пакажа Аляксандра Казуліна “без купюр”
Тэлеканал НТВ анансуе інтэрв’ю з Аляксандрам Казуліным, якое выйдзе ў нядзелю ўвечары ў праграме “Без купюр”, паведамляе Наша Ніва. У анонсе героя праграмы прадстаўляюць як кандыдата ў прэзідэнты. Між тым сам спадар Казулін заяўляе, што пакуль яшчэ не вырашыў, ці будзе ўдзельнічаць у новай прэзідэнцкай гонцы. На пытанне, ці будзе ў праграме “Без купюр” нешта сенсацыйнае, ён адказвае каротка: “Пабачыце!”