Кантралёры знайшлі карупцыю ў мінскай сістэме дзяржзакупак?

Камітэт дзяржкантролю прапанаваў гарадскім уладам рэфармаваць сістэму дзяржзакупак, якая здзяйсняецца праз "Тэндэрны цэнтр Мінгарвыканкама".



Як паведамляе "Ежедневник", праверка прадпрыемства паказала, што выкарыстанне сродкаў і правядзенне цэнтралізаваных дзяржзакупак праз яго належным чынам не кантралявалася. А гэта прыводзіла да неэфектыўнага і незаконнага выкарыстання грошай. Акрамя таго, кантралёры выявілі, што тэндэры праводзіліся так, што туды цяжка было патрапіць "чужым" кампаніям.



У апошнія гады павялічылася колькасць дзяржзакупак, якія праводзіліся па спрошчанай працэдуры (у гэтым выпадку закупкі здзяйсняюцца шляхам перамоваў ці з адной крыніцы). Кантралёры перакананыя, што яны натрапілі на схему, якая сведчыць пра карупцыю ў "Тэндэрным цэнтры Мінгарвыканкама". Спачатку па надуманых прычынах аб'яўлялася, што тэндэр не адбыўся, а пасля праводзілася закупка па спрошчанай працэдуры і па цане, якая значна перавышала тую, якую прапаноўвалі ўдзельнікі конкурса.



Напрыклад, гэта адбылося пры закупцы відэаабсталявання для Мінскага метрапалітэна. У выніку, яго купілі па кошце, які ў два разы перавышаў аптымальны, а па асобных пазіцыях — у 6 разоў! Паводле падлікаў кантралёраў, пераплата склала 5,6 млрд рублёў (больш за 500 тысяч долараў).

Фота — ria.ru


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі