Кантролем за дзейнасцю ў сферы лічбавых фінансаў зоймецца адміністрацыя ПВТ
Паўнамоцтвы па кантролі за дзейнасцю рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, атрымала адміністрацыя ПВТ. Адпаведны дэкрэт №1 і ўказ №111 падпісаў 18 сакавіка Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.
Гаворка пра гэта ішла на нарадзе ў Лукашэнкі 16 сакавіка. Іам між іншага абмяркоўваліся змены ў заканадаўстве, накіраваныя на кантроль над сферай лічбавых фінансавых аперацый — з выкарыстаннем крыптавалют і лічбавых знакаў (токенаў).
Пасля нарады першы віцэ-міністр Мікалай Снапкоў паведаміў, што ўрад прапанаваў перадаць кантроль за гэтай сферай адміністрацыі ПВТ, і Лукашэнка з гэтым пагадзіўся.
На той жа нарадзе ішла гаворка і пра стварэнне органа, які будзе рэгуляваць развіццё IT-сферы ў цэлым. Хто і як гэтым будзе займацца, пакуль не вядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.