Каранавірус не ўплывае: з 1 траўня ў “дармаедаў” — падвышаная камуналка
На асобныя аспекты беларускай рэчаіснасці не ўплывае ні пандэмія каранавіруса, ні пагроза эканамічнага крызісу і пашырэння беспрацоўя. Да прыкладу, ніхто не адмяніў рашэнне, у адпаведнасці з якім беларусы, якія трапілі ў спіс “дармаедаў”, з 1 траўня павінны будуць плаціць за ацяпленне і газ па падвышаных тарыфах.
Ці магчыма пазбегнуць аплаты камунальных паслуг па падвышаных тарыфах і на якіх падставах? Ці шмат людзей трапіла ў спісы “дармаедаў”, якім з 1 траўня пачнуць прыходзіць “цяжкія” жыроўкі? Ці ёсць шанц у судзе даказаць незаконнасць падвышэння тарыфаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае прававы інспектар працы прафсаюза РЭП гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.