Каранавірус, выбары і затрыманні блогераў — што тут агульнага?
Улады нарэшце заўважылі, што вірусы наўкол не толькі лётаюць, але і наносяць непапраўную шкоду здароўю людзей. Праўда, гэта ніяк не паўплывала ні на рашэнне аб правядзенні парада 9 траўня, ні на графік будучай прэзідэнцкай кампаніі. “Выбары пройдуць летам”, — рашуча заяўляе Аляксандр Лукашэнка. Перакананы ў тым, што хоць вірус яго не паслухаўся і не знік адразу пасля Вялікадня, то да лета ён ужо дакладна знікне.
Якой мусіць быць выбарчая кампанія ў неспрыяльных эпідэміялагічных умовах? Ці варта апазіцыі ўдзельнічаць у кампаніі незалежна ад таго, якой будзе летам сітуацыя з каранавірусам? Ці можна лічыць ціск на блогераў пачаткам выбарчай кампаніі ўладаў? Як расійскія медыя выкарыстоўваюць сітуацыю ў Беларусі для антыбеларускай прапаганды?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатар незалежнай кампаніі па назіранні за выбарамі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, юрыст Уладзімір Лабковіч.