Каталіцкага святара ў Беларусі залічылі ў "дармаеды"

Святар, ілюстрацыйнае фота

Святар, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Аднаго з каталіцкіх святароў залічылі ў "дармаеды", піша katolik.life.

Адпаведны ліст ксёндз атрымаў напрыканцы ліпеня ад мясцовай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. У лісце гаварылася, што звесткі пра яго знаходзяцца ў базе звестак працаздольных грамадзян, не задзейнічаных у эканоміцы.

Гэта стандартны "дармаедскі ліст", які рассылаюць беларусам, якія не маюць афіцыйнага працаўладкавання і не плацяць падаткі. У ім гаворыцца, што з іх будзе спаганяцца поўная аплата камунальных паслуг па месцы рэгістрацыі. Камісія прапануе пацвердзіць занятасць у эканоміцы або дапамагчы ўладкавацца на працу.

Святар даслаў у камісію тлумачэнне і даведку, што ён служыць у парафіі. Паводле закона, духоўных асоб не ўключаюць у базу незанятых у эканоміцы.

Дарэчы, афіцыйна ў Каталіцкім Касцёле духавенства пераважна не мае заробку — ні дзейныя святары, ні эмерыты (пенсіянеры). "Бывае, што і ёсць, але ўсё ж пераважна няма. Святар звычайна ажыццяўляе асабістае ўтрыманне за кошт ахвяраванняў, якія атрымліваюцца за адпраўленне святой Імшы. Каб весці нармальнае і нават годнае жыццё, гэтага дастаткова", — кажа ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі