Міліцыя знайшла ў вёсках больш за 70 тысяч "дармаедаў"
Вясковы пейзаж
Міліцыя знайшла ў вёсках больш за 70 тысяч "дармаедаў". Сярод іх — тры тысячы хатніх скандалістаў і шэсць тысяч раней судзімых. З імі працуюць супрацоўнікі міліцыі і "іншыя зацікаўленыя асобы", паведамляе прэс-служба МУС.
Акрамя таго за месяц міліцыянеры наведалі 700 адрасоў, дзе пражываюць сем'і з дзецьмі, у якіх нехта з бацькоў не працуе. Праваахоўнікі рапартуюць, што пасля гэтага 250 чалавек былі працаўладкаваны.
Увогуле МУС распрацавала цэлы план па навядзенні парадку і дысцыпліны ў сельскай мясцовасці. У яго межах вёскі і аграгарадкі патрулююць мабільныя групы міліцыі. Сілавікі ўжо "адпрацавалі" 400 вёсак. Усе гэтыя дзеянні выконваюцца ў сувязі з даручэннем Лукашэнкі, які ў красавіку загадаў чыноўнікам навесці парадак у вёсках і павысіць эфектыўнасць аграрнай галіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.