Хакеісты мінскага "Дынама" на выездзе прайгралі "Металургу"
![Хакейны матч "Дынама-Мінск" — "Металург"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2025-01/dynama-2801_1.jpg.webp?itok=iaZdlxbY)
Хакейны матч "Дынама-Мінск" — "Металург" / ХК "Дынама-Мінск"
28 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянат КХЛ правялі першы матч пасля вымушаных "вакацый".
У Магнітагорску яны сустракаліся з мясцовым "Металургам" і прайгралі з лікам 1:4 (0:0, 1:1, 0:3). Лік у другім перыядзе адкрыў Ілля Усаў, але потым уладальнікі кубка Гагарына не пакінулі шансаў "зубрам". Гэта трэцяя запар параза беларускага клуба.
Цяпер мінскае "Дынама" захоўвае сёмую пазіцыю ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. У каманды ў актыве 56 ачкоў. "Металург", які мае 64 ачкі, займае пяты радок Усходняй канферэнцыі.
Наступны матч дынамаўцы правядуць 30 студзеня ў Ніжнякамску — там іх чакае сустрэча з мясцовым "Нафтахімікам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.