Хакеры прымусілі робатаў-пыласмокаў ганяцца за хатнімі жывёламі

Робат-пыласмок і кот

Робат-пыласмок і кот / Shutterstock

Хакеры ўзламалі робатаў-пыласмокаў у некалькіх амерыканскіх гарадах. Яны прымусілі прылады ганяцца за хатнімі жывёламі і выкрыкваць непрыстойнасці.

Пра гэта са спасылкай на заявы пацярпелых (пакуль што не саміх робатаў-пыласмокаў, а іх гаспадаароў) піша ABC. У выдання атрымалася паўтарыць узлом падчас уласнага расследавання — журналісты змаглі атрымаць доступ да камеры пыласоса.

Вось апісанне аднаго з выпадкаў узлому. Адвакат з Мінесоты глядзеў тэлевізар, і ў гэты момант з дынаміка пыласмока пачаў даносіцца шум, "падобны да перарывістага радыёсігналу". Праз прыкладанне мужчына ўбачыў, што доступ да трансляцыі з камеры атрымаў незнаёмы. Уладальнік робата-пыласмока скінуў пароль і перазагрузіў прыладу, але ўсё паўтарылася.

Падобныя выпадкі адбыліся ў гарадах Эль-Паса і Лос-Анджэлес: там разумныя пыласмокі прыняліся бегаць за хатнімі жывёламі і выкрыкваць расісцкія заявы ў адрас уладальнікаў. Кампанія прызнала ўзлом і адключыла IP-адрас, з якога ён адбыўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі