КХП БНФ склікае Асамблею патрыятычных сілаў Беларусі

КХП БНФ склікае Асамблею патрыятычных сілаў Беларусі

Асамблея патрыятычных сілаў Беларусі пройдзе ў Мінску 26 жніўня а 16-й гадзіне. Месцам яе правядзення абраны Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ІВВ. Арганізатарам выступіла Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ. 

Нагодай для гэтага сталі беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні "Захад-2017", якій пройдуць у верасні. 

У каментары Радыё "Свабода" старшыня інфармацыйнай камісіі КХП БНФ Валер Буйвал паведаміў, што дэлегатаў на асамблею не выбіралі: "Мы звяртаемся з заклікам да ўсіх і палітычна заангажаваных людзей, і патрыятычных структур, груп, а таксама патрыётаў Беларусі — няхай усе прыходзяць. Будзем абмяркоўваць сітуацыю, якая склалася ў краіне ў сувязі з агрэсіўнымі дзеяннямі Расіі, якая ўводзіць вялікую колькасць свайго войска і вайсковай тэхнікі на тэрыторыю нашай дзяржавы. Людзі павінны гэта абмеркаваць і выпрацаваць грамадзкую пазіцыю". 

Па словах Буйвала, на Асамблеі плануецца распрацаваць агульную канцэпцыю дзеянняў беларускага народу і палітычных элітаў у сіытуацыі "пранікнення "зялёных чалавечкаў" і канкрэтна расійскай арміі на нашу тэрыторыю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі