Кіберпартызаны ўзламалі базу ўсіх крымінальных і адміністрацыйных спраў у РБ
Беларускія кіберпартызаны паведамілі пра чарговы поспех / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Кіберпартызаны заявілі, што ўзламалі базу ўсіх крымінальных і адміністрацыйных спраў, распачатых у Беларусі. Яны сцвярджаюць, што спампавалі іх архівы. Там кіберпартызаны адшукалі і запісы пра сябе. Высветлілася, што па крымінальных справах, распачатых у РБ пасля іх акцый, падазраваных не было знойдзена.
Узлом удалося здзейсніць, дзякуючы таму, што яшчэ ў 2021-м кіберпартызаны атрымалі доступ да Адзінага дзяржаўнага банку даных аб правапарушальніках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.