Кіеў патрабуе, каб Масква прымусіла сепаратыстаў спыніць наступ

Прадстаўнікі ўкраінскага боку Сумеснага цэнтра па кантролі і каардынацыі запатрабавалі ў Расіі паўплываць на сепаратыстаў, каб тыя спынілі агонь. Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра штаба ўкраінскіх сіл Аляксандр Паранюк.

Дзеянні баевікоў украінскія сілавікі расцэньваюць "як правакацыю і цынічнае грэбаванне усімі дамоўленасцямі", перадае РБК.

Раней прэс-афіцэр Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксей Мазепа прызнаў, што ўкраінскія вайскоўцы ўжылі цяжкое ўзбраенне, бо мусілі даць адэкватны адпор сілам так званай "ДНР". Баевікі таксама ўжывалі цяжкую артылерыю, у прыватнасці, устаноўкі "Град", а таксама цяжкія мінамёты і танкі.

Мазепа паведаміў, што Мар'інка, каля якой ішлі самыя зацятыя баі, цалкам кантралюецца ўкраінскімі вайскоўцамі.

Украінскім войскам дазволілі ўжываць артылерыю ў раёне Мар'інкі

На фота ТАСС — Мар'інка пасля сённяшняга абстрэлу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі