Kings Of Leon прадстаўляюць свежы трэк “Beautiful War” (слухаць)

Амерыканцы Kings Of Leon выклалі ў сеціва сваю новую песню пад назвай “Beautiful War”. Трэк быў запісаны 10 верасня падчас выступу на радыёстанцыі BBC Radio 1.

У эфіры фронтмэн каманды Калеб Фалаўіл заявіў: “Людзі, якія не ацэняць “Beautiful War”, не ацэняць нічога” (меўся на ўвазе будучы альбом Kings Of Leon).

Рэліз шостай пласцінкі гурта “Mechanical Bull”, якую давядзецца ацаніць прыхільнікам, адбудзецца 24 верасня.
 

Фота: seatgeek.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі