Кіраўніца Еўракамісіі: Украіна далучыцца да зоны роўмінгу Еўрасаюза

Кіраўніца Еўракамісіі: Украіна далучыцца да зоны роўмінгу Еўрасаюза

Украіна далучыцца да зоны роўмінгу Еўрасаюза, заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

"Мы ўвядзем Украіну ў нашую еўрапейскую свабодную зону роўмінгу. Час гэта зрабіць", — цытуе Радыё "Свабода" яе штогадовы звароі "Аб становішчы Саюза" ў Еўрапарламенце.

Фон дэр Ляен назвала адзіны рынак ЕС адным з найвялікшых гісторый поспеху Еўропы і заклікала зрабіць яго паспяховым і для Украіны.

Яна нагадала, што Украіна ўжо цяпер стала тэхналагічным цэнтрам і домам для многіх інавацыйных маладых кампаній.

Беларусь і Расія амаль 10 гадоў вялі паміж сабой перамовы пра адмену роўмінгу. Тэрміны адмены роўмінгу пастаянна пераносіліся. Урэшце з 1 красавіка 2022 года яны адмянілі плату за ўваходныя званкі ў роўмінгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі