Кіраўнік МЗС Беларусі: Украінскі народ мусіць сам зрабіць выбар

У ім, між іншым, ён спыніўся і на сітуацыі ва Украіне. У Макея спыталі, ці Беларусь па-ранейшаму зацікаўленая ў далучэнні Украіны да Мытнага саюза? Кіраўнік МЗС нашай краіны адзначыў, што ўступленне Кіева ў Мытны саюз прынесла б украінцам эканамічныя дывідэнды.



"Але пашырэнне Мытнага саюза не самамэта і цалкам залежыць ад суверэннага выбару краін — магчымых кандыдатаў, — гаворыць Уладзімір Макей. — Мы мяркуем, што ўкраінскі народ павінен сам выбіраць інтэграцыйны вектар развіцця. Якім бы ён ні быў, мы працягнем развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Украінай па ўсіх накірунках, якія ўяўляюць узаемную зацікаўленасць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі